Web Content Viewer (JSR 286)
- ${title}
Loading...
Рэсурсы
<< | < | 1 | > | >> |
Web Content Viewer (JSR 286)
- ${title}
Loading...
Навіны
27/05/2022 “Нястомны руплівец на ніве беларускай бібліяграфіі Юлія Іосіфаўна Бібіла (1897–1974): да 125-годдзя з дня нараджэння” На інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у межах святкавання 100-годдзя НББ, размешчаны новы рэсурс “Нястомны руплівец на ніве беларускай бібліяграфіі Юлія Іосіфаўна Бібіла (1897–1974): да 125-годдзя з дня нараджэння”. Віртуальны праект прысвечаны слувутаму беларускаму бібліёграфу Юліі Іосіфаўне Бібіла (1897–1974). |
20/03/2022 “Гісторыя беларускай нацыянальнай бібліяграфіі. 1921–2021” Да ўвагі гісторыкаў, бібліяграфазнаўцаў, навучэнцаў профільных адукацыйных устаноў. Пабачыла свет навуковае даследаванне “Гісторыя беларускай нацыянальнай бібліяграфіі. 1921–2021”. Аўтар – Кузьмініч Таццяна Васільеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, аўтар навуковых, вучэбных і метадычных прац па тэорыі і гісторыі беларускай бібліяграфіі, фарміраванні бібліятэчных фондаў, стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, інфармацыйнай культуры асобы. |
31/01/2022 Газетныя зборы Расійскай нацыянальнай бібліятэкі У фондах Расійскай нацыянальнай бібліятэкі захоўваецца 848 тысяч асобнікаў газет на рускай, беларускай, украінскай і некаторых еўрапейскіх мовах. Гэта адзін з найбуйнейшых газетных збораў свету. “Калекцыя газет РНБ не параўнальная ні з адным сховішчам свету. Таму што газеты ў нас знаходзяцца з пачатку XVIII стагоддзя і заканчваюцца сучаснымі выданнямі. Гэта вельмі важна для ўсіх даследчыкаў і гісторыкаў”, – падкрэсліў генеральны дырэктар РНБ Уладзімір Гронскі. |
08/01/2022 Часопіс “Бібліятэчна-інфармацыйны дыскурс” ("Library & Information Discourse") – новае выданне для прафесіяналаў У пачатку 2022 года выйшаў у свет першы нумар навуковага рэцэнзаванага часопіса "Бібліятэчна-інфармацыйны дыскурс" ("Library & Information Discourse"), заснаваны БСГБ імя І. С. Лупіновіча НАН Беларусі. |
22/12/2021 Пасяджэнне Вучонага савета РНБ 21 снежня ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы адбылося пасяджэнне Вучонага савета. Асноўнае пытанне парадку дня – рэалізацыя праекта "Нацыянальны бібліяграфічны рэсурс" у рэтраспектыўнай частцы. |
19/10/2021 Метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк 13–14 кастрычніка ў рамках метадычнага суправаджэння дзейнасці публічных бібліятэк спецыялісты навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі бібліятэкі Віцебскага рэгіёна. |
01/10/2021 ХVI Гарадзенскія навуковыя чытанні 30 верасня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага адбыліся ХVI Гарадзенскія навуковыя чытанні “Скарбы гарадзенскіх калекцый”. |
06/09/2021 У Капылі прэзентавалі праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Да XXVIII Дня беларускага пісьменства Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала шэраг праектаў, якія былі прэзентаваны 4–5 верасня ў Капыльскім раённым цэнтры культуры. |
29/06/2021 Нацыянальная бібліятэка Беларусі на II Міжнароднай канферэнцыі “Кніга і чытанне ў лічбавую эпоху” Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Кніга і чытанне ў лічбавую эпоху”, якая адбылася 20–23 чэрвеня ў Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка). |
28/06/2021 Каштоўныя набыткі літаратурнай спадчыны Андрэя Александровіча Прадстаўляем п’есу і зборнік вершаў Андрэя Александровіча, алічбаваныя копіі якіх перадаў для віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” ўнук пісьменніка Алег Радаслававіч Александровіч. |
<< | < | 1 | 2 | 3 | ... | > | >> |