Web Content Viewer (JSR 286)

Actions
Loading...

Навіны


07/05/2020
Вялікая Айчынная вайна ў інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вялікая Айчынная вайна заўсёды знаходзілася ў полі зроку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Асаблівую ўвагу бібліятэка надае бібліяграфічнай распрацоўцы гэтай важнейшай тэмы, а таксама стварэнню электронных інфармацыйных рэсурсаў.

30/04/2020
Мода, вясна і добры настрой

Віртуальная выстава модных часопісаў адкрылася ў межах электроннага рэсурсу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Лічбавы калейдаскоп”.

22/04/2020
Ніхто не забыты, нішто не забыта

“Ніхто не забыты, нішто не забыта: да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” – так называецца дадатак да чарговага выпуску бюлетеня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” (2020, № 4), прысвечаны тэме ўшанавання памяці аб гэтых векапомных падзеях.

15/04/2020
Электроннае выданне здымкаў франтавіка Аляксея Багамолава рыхтуюць архіў у Дзяржынску і Нацыянальная бібліятэка

Завершана аблічбоўка асабліва каштоўных матэрыялаў франтавіка Аляксея Багамолава. Электроннае выданне здымкаў кавалера ордэна Славы рыхтуюць архіў кінафотафонадакументаў у Дзяржынску і Нацыянальная бібліятэка. Гэта адзін з дарагіх падарункаў да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Вясна 45-га года без рэтушы. Толькі праўда пра падзеі, якія жыццёва важныя.

30/03/2020
Не выходзячы з дому: рэсурсы і паслугі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, даступныя анлайн

Гід па партале бібліятэкі – пра самае патрэбнае і цікавае.

03/03/2020
Адкрыта рэгістрацыя на кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

Адкрыта рэгістрацыя ўдзельнікаў на VII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, які адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 21–23 кастрычніка 2020 г.

25/02/2020
Да 23 лютага гендырэктар бібліятэкі стаў госцем перадачы “Арсенал”

У эфіры тэлеканала ВаенТБ генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі адказаў на пытанні вядучага аб тым, як выглядае вайна ХХI стагоддзя, у чым прычына гістарычных супярэчнасцей і як знайсці ў зменлівай сістэме каардынатаў пункты апоры.

05/02/2020
ММКВК: бібліятэка прэзентавала факсіміле Брэсцкай Бібліі і іншыя выдавецкія праекты

5 лютага пачала працу XXVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш (ММКВК). Першым мерапрыемствам пасля ўрачыстай часткі адкрыцця стала прэзентацыя факсіміле “Берасцейская Біблія. 1563” і іншых выдавецкіх праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, звязаных з гэтай кнігай.

19/12/2019
Першыя. Нацыянальныя. Універсальныя. Шматтомныя

17 снежня ў музеі кнігі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект”, прысвечанай 50-годдзю стварэння першай беларускай універсальнай энцыклапедыі.

10/12/2019
Тэставы доступ да калекцыі Duke University Press

Карыстальнікам Нацыянальнай бібліятэкі і яе партнёрам па віртуальнай чытальнай зале прадастаўлена магчымасць тэставага доступу да электроннай калекцыі навуковых часопісаў па літаратуры, культуралогіі, сацыялогіі, палітыцы, гісторыі і кніжнай калекцыі выдавецтва Duke University Press, у якую ўваходзяць больш за 2,5 тыс. найменняў перыядычных выданняў.

<<<123...>>>