Web Content Viewer (JSR 286)

Actions
Loading...

Навіны


05/02/2020
ММКВК: бібліятэка прэзентавала факсіміле Брэсцкай Бібліі і іншыя выдавецкія праекты

5 лютага пачала працу XXVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш (ММКВК). Першым мерапрыемствам пасля ўрачыстай часткі адкрыцця стала прэзентацыя факсіміле “Берасцейская Біблія. 1563” і іншых выдавецкіх праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, звязаных з гэтай кнігай.

19/12/2019
Першыя. Нацыянальныя. Універсальныя. Шматтомныя

17 снежня ў музеі кнігі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект”, прысвечанай 50-годдзю стварэння першай беларускай універсальнай энцыклапедыі.

10/12/2019
Тэставы доступ да калекцыі Duke University Press

Карыстальнікам Нацыянальнай бібліятэкі і яе партнёрам па віртуальнай чытальнай зале прадастаўлена магчымасць тэставага доступу да электроннай калекцыі навуковых часопісаў па літаратуры, культуралогіі, сацыялогіі, палітыцы, гісторыі і кніжнай калекцыі выдавецтва Duke University Press, у якую ўваходзяць больш за 2,5 тыс. найменняў перыядычных выданняў.

04/12/2019
Адкрыта рэгістрацыя на ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

14-15 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдуць ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні – маштабная навуковая канферэнцыя, якая ёсць галоўнай пляцоўкай краіны для адкрытага дыялогу аб кніжнай культуры.

28/11/2019
Запрашаем да ўдзелу ў ХVІ Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае прыняць удзел у ХVІ Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях, прымеркаваных да 500-годдзя заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі.

01/11/2019
Новыя магчымасці для вучоных Беларусі прапануе міжнароднае выдавецтва Wiley

Wiley – адно з найбуйнейшых і аўтарытэтных міжнародных выдавецтваў, якое выпускае акадэмічныя выданні і навуковую рэцэнзуемую перыёдыку па гуманітарных, грамадскіх, дакладных навуках і медыцыне.

25/10/2019
90 гадоў на службе захавання культурнай спадчыны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае азнаёміцца з электронна-інфармацыйнымі рэсурсамі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна напярэдадні яе юбілею.

04/10/2019
Новыя магчымасці ЗЭК бібліятэк Беларусі: анлайн-заказ

У зводным электронным каталогу (ЗЭК) бібліятэк Беларусі можна скарыстацца сэрвісам аддаленага заказу дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

24/09/2019
Руплівец бібліятэчнай справы: выстава

З 23 верасня пачала працу выстава “Руплівец бібліятэчнай справы”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Яўгена Хлябцэвіча.

31/08/2019
Да Дня беларускага пісьменства – пра пісьменнікаў, паэтаў, перакладчыкаў

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі запрашае ў госці да пісьменнікаў і паэтаў Беларусі.

<<<123...>>>