Web Content Viewer (JSR 286)
- ${title}
Loading...
Рэсурсы
<< | < | 1 | > | >> |
Web Content Viewer (JSR 286)
- ${title}
Loading...
Навіны
14/02/2023 Новае выданне аб развіцці бібліяграфічнай дзейнасці Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі У выдавецтве “Пашков дом” выйшла калектыўная манаграфія “Нарысы развіцця бібліяграфічнай дзейнасці Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі”, прысвечаная аднаму з найбольш значных аспектаў дзейнасці бібліятэкі за перыяд з 1862 года да нашых дзён. |
31/12/2022 Аб першым этапе фарміравання нацыянальнага бібліяграфічнага рэсурсу Расійскай Федэрацыі Сумеснымі намаганнямі Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі і Расійскай нацыянальнай бібліятэкі рэалізаваны першы этап фарміравання нацыянальнага бібліяграфічнага рэсурсу (НБР). Асноўным прызначэннем НБР з'яўляецца прадстаўленне нацыянальнай бібліяграфіі РФ у машыначытальным выглядзе для бязвыплатнага запазычання. |
29/12/2022 “Руская бібліяграфічная традыцыя” 16 снежня ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы (РДБ) адбылася навуковая канферэнцыя “Руская бібліяграфічная традыцыя”, прысвечаная стагоддзю з дня нараджэння Ірыны Міхайлаўны Палонскай, найбуйнейшага бібліёграфа і даследчыка старадрукаванай кнігі, выбітнай кнігазнаўцы, супрацоўніцы навукова-даследчага аддзела рэдкіх кніг РДБ з 1949 па 1996 гг. |
13/11/2022 Сустрэча калег Госця з Расійскай нацыянальнай бібліятэкі і бібліёграфы Навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі НББ абмеркавалі свае праекты ў сферы рэтраспектыўнай бібліяграфіі, магчымасці і асаблівасці іх рэалізацыі, падзяліліся сваімі планамі, абмяняліся прафесійнай літаратурай. Для Алены Сямёнаўны была праведзена экскурсія па бібліятэцы. |
17/06/2022 "Санкт-Пецярбург і беларуская культура" 16 чэрвеня ў галоўным будынку Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (Садовая вул., 18) пачала працу штотогадовая 29-я канферэнцыя "Санкт-Пецярбург і беларуская культура". |
27/05/2022 “Нястомны руплівец на ніве беларускай бібліяграфіі Юлія Іосіфаўна Бібіла (1897–1974): да 125-годдзя з дня нараджэння” На інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у межах святкавання 100-годдзя НББ, размешчаны новы рэсурс “Нястомны руплівец на ніве беларускай бібліяграфіі Юлія Іосіфаўна Бібіла (1897–1974): да 125-годдзя з дня нараджэння”. Віртуальны праект прысвечаны слувутаму беларускаму бібліёграфу Юліі Іосіфаўне Бібіла (1897–1974). |
20/03/2022 “Гісторыя беларускай нацыянальнай бібліяграфіі. 1921–2021” Да ўвагі гісторыкаў, бібліяграфазнаўцаў, навучэнцаў профільных адукацыйных устаноў. Пабачыла свет навуковае даследаванне “Гісторыя беларускай нацыянальнай бібліяграфіі. 1921–2021”. Аўтар – Кузьмініч Таццяна Васільеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, аўтар навуковых, вучэбных і метадычных прац па тэорыі і гісторыі беларускай бібліяграфіі, фарміраванні бібліятэчных фондаў, стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, інфармацыйнай культуры асобы. |
31/01/2022 Газетныя зборы Расійскай нацыянальнай бібліятэкі У фондах Расійскай нацыянальнай бібліятэкі захоўваецца 848 тысяч асобнікаў газет на рускай, беларускай, украінскай і некаторых еўрапейскіх мовах. Гэта адзін з найбуйнейшых газетных збораў свету. “Калекцыя газет РНБ не параўнальная ні з адным сховішчам свету. Таму што газеты ў нас знаходзяцца з пачатку XVIII стагоддзя і заканчваюцца сучаснымі выданнямі. Гэта вельмі важна для ўсіх даследчыкаў і гісторыкаў”, – падкрэсліў генеральны дырэктар РНБ Уладзімір Гронскі. |
08/01/2022 Часопіс “Бібліятэчна-інфармацыйны дыскурс” ("Library & Information Discourse") – новае выданне для прафесіяналаў У пачатку 2022 года выйшаў у свет першы нумар навуковага рэцэнзаванага часопіса "Бібліятэчна-інфармацыйны дыскурс" ("Library & Information Discourse"), заснаваны БСГБ імя І. С. Лупіновіча НАН Беларусі. |
22/12/2021 Пасяджэнне Вучонага савета РНБ 21 снежня ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы адбылося пасяджэнне Вучонага савета. Асноўнае пытанне парадку дня – рэалізацыя праекта "Нацыянальны бібліяграфічны рэсурс" у рэтраспектыўнай частцы. |
<< | < | 1 | 2 | 3 | ... | > | >> |