Web Content Viewer (JSR 286)

Actions
Loading...

Навіны


28/10/2025
XII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

23–24 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся XII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вядучыя спецыялісты культурных, навукова-даследчых, адукацыйных устаноў і арганізацый з Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа (Азербайджана, Арменіі, Інданезіі, Казахстана, Турцыі, Узбекістана, Кітая, Кыргызстана і інш.) прынялі ўдзел у мерапрыемстве.

24/09/2025
IV Міжнародны бібліяграфічны кангрэс «Бібліяграфія ў захаванні культурнай спадчыны і моўнай разнастайнасці народаў свету»

З 16 па 19 верасня ў сталіцы Рэспублікі Саха (Якуція) праходзіў IV Міжнародны бібліяграфічны кангрэс “Бібліяграфія ў захаванні культурнай спадчыны і моўнай разнастайнасці народаў свету”, прысвечаны 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Якуціі.

18/06/2025
У Расіі стартаваў новы праект “Национальная библиография”

Гісторыка-асветніцкі праект “Национальная библиография” Расійскай нацыянальнай бібліятэкі садзейнічае развіццю і захаванню нацыянальнай культуры праз бібліяграфію і мае вялікае грамадскае значэнне.

27/03/2025
Міжнародны лічбавы праект “Библиография Победы”, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

25 сакавіка ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы (далей РНБ) адбылася XV Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя “Фонды библиотек в цифровую эпоху: традиционные и электронные ресурсы, комплектование, использование”. У рамках канферэнцыі быў прадстаўлены міжнародны лічбавы праект “Библиография Победы”.

29/12/2024
Да 75-годдзя з дня выдання “Летапіс друку БССР” за 1941–1945 гг.

У 2024 г. спаўняецца 75 гадоў з дня выхаду ў свет дзяржаўнага бібліяграфічнага паказальніка “Летапіс друку БССР. 1941-1945. Ч. 2. Артыкулы з часопісаў і газет”. Яго выхад ліквідаваў прабел у беларускай дзяржаўнай бібліяграфіі, які ўтварыўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

28/10/2024
Адбыўся XI Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

25 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі скончыў працу XI Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

27/09/2024
XI Міжнародны канрэс «Бібліятэка как феномен культуры»

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 24–25 кастрычніка 2024 г. адбудзецца XI Міжнародны канрэс «Бібліятэка как феномен культуры», прысвечаны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

26/07/2024
Да 100-годдзя першага нумара “Летапіса друку Беларусі”

У 2024 г. аднаму з старэйшых бібліяграфічных выданняў “Летапіс беларускага друку” (зараз – “Летапіс друку Беларусі”) Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі спаўняецца 100 гадоў з часу выхада першага нумара. Штомесячнае выданне дзяржаўнай бібліяграфіі “Летапіс друку Беларусі” выконвае важную ролю ў развіцці нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі і захаванні друкаванай спадчыны рэспублікі аб чым сведчыць яго доўгі шлях развіцця.

20/03/2024
XX Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

18–19 красавіка 2024 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдуць XX Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. З больш поўнай інфармацыяй пра канферэцыю можна пазнаёміцца на партале бібліятэкі.

11/02/2024
Навукова-практычны семінар “Бібліятэчная справа і бібліяграфія ў лічбавым асароддзі”

У Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы (далей РДБ) 8 лютага 2024 г. адбыўся навукова-практычны семінар з цыкла "Роля навукі ў развіцці бібліятэк (тэарэтычныя і практычныя аспекты)".

<<<123...>>>