Web Content Viewer (JSR 286)

Actions
Loading...

Навіны


29/04/2023
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 27-28 красавіка адбыліся ХІХ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні.

Удзельнікі канферэнцыі ў сваіх дакладах закранулі важныя аспекты развіцця кніжнай культуры. Прадстаўлена была разнастайная тэматыка матэрыялаў, прысвечаных асаблівасцям рукапіснай кнігі, беларускім выданням у кніжных калекцыях, бібліятэчных, музейных фондах Беларусі, Расіі і другіх краін, выкарыстанню сучасных інфармацыйных тэхналогій.

22/03/2023
Кніжны дар ад калег Расійскай нацыянальнай бібліятэкі

Працягваецца супрацоўніцтва навукова-даследчага аддзела (НДА) бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (РНБ).

14/02/2023
Новае выданне аб развіцці бібліяграфічнай дзейнасці Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі

У выдавецтве “Пашков дом” выйшла калектыўная манаграфія “Нарысы развіцця бібліяграфічнай дзейнасці Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі”, прысвечаная аднаму з найбольш значных аспектаў дзейнасці бібліятэкі за перыяд з 1862 года да нашых дзён.

31/12/2022
Аб першым этапе фарміравання нацыянальнага бібліяграфічнага рэсурсу Расійскай Федэрацыі

Сумеснымі намаганнямі Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі і Расійскай нацыянальнай бібліятэкі рэалізаваны першы этап фарміравання нацыянальнага бібліяграфічнага рэсурсу (НБР). Асноўным прызначэннем НБР з'яўляецца прадстаўленне нацыянальнай бібліяграфіі РФ у машыначытальным выглядзе для бязвыплатнага запазычання.

29/12/2022
“Руская бібліяграфічная традыцыя”

16 снежня ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы (РДБ) адбылася навуковая канферэнцыя “Руская бібліяграфічная традыцыя”, прысвечаная стагоддзю з дня нараджэння Ірыны Міхайлаўны Палонскай, найбуйнейшага бібліёграфа і даследчыка старадрукаванай кнігі, выбітнай кнігазнаўцы, супрацоўніцы навукова-даследчага аддзела рэдкіх кніг РДБ з 1949 па 1996 гг.

13/11/2022
Сустрэча калег

Госця з Расійскай нацыянальнай бібліятэкі і бібліёграфы Навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі НББ абмеркавалі свае праекты ў сферы рэтраспектыўнай бібліяграфіі, магчымасці і асаблівасці іх рэалізацыі, падзяліліся сваімі планамі, абмяняліся прафесійнай літаратурай. Для Алены Сямёнаўны была праведзена экскурсія па бібліятэцы.

17/06/2022
"Санкт-Пецярбург і беларуская культура"

16 чэрвеня ў галоўным будынку Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (Садовая вул., 18) пачала працу штотогадовая 29-я канферэнцыя "Санкт-Пецярбург і беларуская культура".

27/05/2022
“Нястомны руплівец на ніве беларускай бібліяграфіі Юлія Іосіфаўна Бібіла (1897–1974): да 125-годдзя з дня нараджэння”

На інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у межах святкавання 100-годдзя НББ, размешчаны новы рэсурс “Нястомны руплівец на ніве беларускай бібліяграфіі Юлія Іосіфаўна Бібіла (1897–1974): да 125-годдзя з дня нараджэння”. Віртуальны праект прысвечаны слувутаму беларускаму бібліёграфу Юліі Іосіфаўне Бібіла (1897–1974).

20/03/2022
“Гісторыя беларускай нацыянальнай бібліяграфіі. 1921–2021”

Да ўвагі гісторыкаў, бібліяграфазнаўцаў, навучэнцаў профільных адукацыйных устаноў. Пабачыла свет навуковае даследаванне “Гісторыя беларускай нацыянальнай бібліяграфіі. 1921–2021”. Аўтар – Кузьмініч Таццяна Васільеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, аўтар навуковых, вучэбных і метадычных прац па тэорыі і гісторыі беларускай бібліяграфіі, фарміраванні бібліятэчных фондаў, стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, інфармацыйнай культуры асобы.

31/01/2022
Газетныя зборы Расійскай нацыянальнай бібліятэкі

У фондах Расійскай нацыянальнай бібліятэкі захоўваецца 848 тысяч асобнікаў газет на рускай, беларускай, украінскай і некаторых еўрапейскіх мовах. Гэта адзін з найбуйнейшых газетных збораў свету. “Калекцыя газет РНБ не параўнальная ні з адным сховішчам свету. Таму што газеты ў нас знаходзяцца з пачатку XVIII стагоддзя і заканчваюцца сучаснымі выданнямі. Гэта вельмі важна для ўсіх даследчыкаў і гісторыкаў”, – падкрэсліў генеральны дырэктар РНБ Уладзімір Гронскі.

<<<123...>>>