Web Content Viewer (JSR 286)

Actions
Loading...
26/07/2024

Да 100-годдзя першага нумара “Летапіса друку Беларусі”

У 2024 г. аднаму з старэйшых бібліяграфічных выданняў “Летапіс беларускага друку” (зараз – “Летапіс друку Беларусі”) Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі спаўняецца 100 гадоў з часу выхада першага нумара. Штомесячнае выданне дзяржаўнай бібліяграфіі “Летапіс друку Беларусі” выконвае важную ролю ў развіцці нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі і захаванні друкаванай спадчыны рэспублікі аб чым сведчыць яго доўгі шлях развіцця.

У ліпені – жніўні 1924 г. выйшаў першы нумар “Летапіса беларускага друку”, які змяшчаўся на старонках беларускага часопіса “Асвета” у № 2 рубрыкі “Кнігаспіс”. Асноўнай задачай з’яўлялася “рэгістрацыя і апісанне надрукаваных твораў”, якія выходзяць на тэрыторыі Беларусі. Гэта быў быў адносна невялікі бібліяграфічны спіс кніжных выданняў (92 назвы) за студзень – чэрвень, выдадзеных на тэрыторыі Беларусі. Матэрыял размяшчаўся паводле дзесятковай сістэмы класіфікацыі, тлумачэнні да якой размяшчаліся ў канцы спіса.

Сёння “Летапіс друку Беларусі” – гэта серыя бібліграфічных выданняў з разгалінаванай сістэмай уліку розных відаў дакументаў: кніжныя выданні, аўтарэфераты дысертацый, выяўленчыя выданні, нотныя выданні, картаграфічныя выданні, артыкулы часопісаў і газет.

Выходзяць наступныя дзяржаўныя бібліяграфічныя паказальнікі: штомесячна “Кніжны летапіс” (у № 12 уключаны “Летапіс выяўленчых выданняў”, “Летапіс нотных выданняў”, “Летапіс картаграфічных выданняў”), Летапіс часопісных артыкулаў”, “Летапіс “Летапіс газетных артыкулаў”; штогод “Летапіс аўтарэфератаў дысертацый”, “Летапіс перыядычных выданняў Беларусі. Усе “Летапісы” суправаджаюцца дапаможнымі бібліяграфічнымі паказальнікамі. Галоўная іх мэта – улік выданняў на аснове абавязковага бясплатнага экзэмпляра, якія выходзяць на тэрыторыі рэспублікі, і паступаюць у Нацыянальную кніжную палату Беларусі.

Арганізацыя дзяржаўнай бібліяграфіі застаецца важным напрамкам у дзейнасці Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі. Сама ўстанова поруч з першым сваім выданнем у чэрвені 2024 г. адзначыла таксама стогадовы юбілей.

Больш інфармацыі пра юбілей установы можна атрымаць на сайтах Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, інфармацыйнага агенства БелТА.

 

 

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.