Web Content Viewer (JSR 286)

Actions
Loading...

Навіны


17/09/2020
17 верасня – 190 гадоў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага

У верасні 1830 г. на адной з нарад у гродзенскага генерал-губернатара было прынята рашэнне аб заснаванні ў горадзе Гродна бібліятэкі, якая стала першай публічнай бібліятэкай на сучаснай тэрыторыі Беларусі.

04/09/2020
Святкуем Дзень беларускага пісьменства разам з бібліятэкай!

6 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыме ўдзел у святкаванні XXVII Дня беларускага пісьменства, якое адбудзецца ў г. Бялынічы Магілёўскай вобласці і аб’яднае ўсіх тых, хто любіць беларускую культуру, мову і літаратуру.

13/08/2020
Супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі ўзяў удзел у перадачы тэлеканала “Россия 1”

Андрэй Бараноўскі, галоўны бібліёграф НІА бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, гісторык-краязнаўца, аўтар кнігі “Лепельское пехотное училище”, узяў удзел у тэлевізійнай перадачы тэлеканала “Россия 1” з цыкла “Память огненных лет”.

25/06/2020
Новы партнёр РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці

Да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Мінскай вобласці далучылася бібліятэка вышэйшай навучальнай установы – Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхату).

15/06/2020




01/06/2020
111 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі

31 мая 1909 г. адбылося адкрыццё і першае пасяджэнне Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (ВВАК). Яна стала навуковым, культурным, адукацыйным цэнтрам, вакол якога групавалася мясцовая інтэлігенцыя.

22/05/2020
Новы анлайн-праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Па старонках беларускага календара”

З 22 мая на нашым партале адкрываецца пастаянная тэматычная рубрыка, у якой шматгранна і лаканічна будзе давацца інфармацыя аб асноўных знамянальных падзеях і выбітных асобах айчыннай гісторыі і культуры.

18/05/2020
Кнігазнаўцы розных краін свету адзначылі 500-годдзе заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі

15 мая на працягу ўсяго дня адбывалася анлайн-канферэнцыя ХVІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, прысвечаных 500-годдзю заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі.

07/05/2020
Вялікая Айчынная вайна ў інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вялікая Айчынная вайна заўсёды знаходзілася ў полі зроку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Асаблівую ўвагу бібліятэка надае бібліяграфічнай распрацоўцы гэтай важнейшай тэмы, а таксама стварэнню электронных інфармацыйных рэсурсаў.

30/04/2020
Мода, вясна і добры настрой

Віртуальная выстава модных часопісаў адкрылася ў межах электроннага рэсурсу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Лічбавы калейдаскоп”.

<<<...456...>>>