Web Content Viewer (JSR 286)

Actions
Loading...

Аб праекце


Нацыянальная бібліяграфія  – інфармацыйная інфраструктура, якая забяспечвае падрыхтоўку, распаўсюджванне і выкарыстанне ўніверсальнай бібліяграфічнай інфармацыі пра дакументы якой-небудзь краіны/нацыі.

Зводны электронны інфармацыйны рэсурс (ЭІР) нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі прызваны:
 

- забяспечыць функцыянаванне ўніверсальнай бібліяграфічнай інфармацыі пра ўвесь відавы рэпертуар нацыянальных дакументаў Беларусі, якія захоўваюцца ў розных інфармацыйных ўстановах краіны і за яе межамі, у любым гістарычным зрэзе (з 1517 года па цяперашні час);

- кансалідаваць інфармацыйныя ўстановы краіны (бібліятэкі, музеі, архівы і інш.) па ўзнаўленні рэпертуару нацыянальных дакументаў;

- кантраляваць размеркаваны ўлік усіх відаў нацыянальных дакументаў;

- забяспечыць магчымасць інфармацыйнага ўзаемадзеяння і арганізацыі электроннага абмену данымі (ажыццяўленне экспарту/імпарту бібліяграфічных запісаў з нацыянальных, міжнародных ЭІР);

- прапагандаваць дакументальную спадчыну Беларусі на міжнародным узроўні.